Былы грузчык з мінскага піўзавода стаў расійскім міністрам

Першыя свае грошы Абызаў зарабіў грузчыкам на піўзаводзе "Беларусь", які цяпер называецца "Аліварыя".

Ва ўрадзе Дзмітрыя Мядзведзева ён будзе адказваць за новы мадэрнізацыйны праект "Вялікі ўрад".

У рэйтынгу Forbes наш зямляк займае 76-е месца. Яго маёмасць ацэньваецца ў 1 млрд 200 мільёнаў долараў. Асноўныя актывы мільярдэра — група кампаній RU-COM. Таксама Абызаў з'яўляецца саўладальнікам праекта Digital October — пляцоўкі для мерапрыемстваў па тэхналагічнай і мадэрнізацыйнай тэматыцы.

У Беларусі кампаніі групы Абызава займаюцца энергетычным інжынірынгам. У прыватнасці, у 2011 годзе адна з яго кампаніяў выйграла тэндар на мадэрнізацыю барысаўскага ўчастку Жодзінскай ЦЭЦ, паведамляе "Ежедневник".

Фота — ruspb.info