Былы кіраўнік МВФ 6 чэрвеня паўстане перад судом Нью-Ёрка

Строс-Кан быў затрыманы ў Нью-Ёрку 14 траўня па абвінавачванні пакаёўкі ў гасцініцы Sofitel ў сэксуальных дзеяннях гвалтоўнага характару. 19 траўня Строс-Кан заявіў аб добраахвотнай адстаўцы з пасады дырэктара-распарадчыка МВФ, паведамляе РИА Новости.

Фінансіст і палітык дагэтуль адмаўляў сваю віну. Яго абарона сцвярджае, што ўсё, што адбылося ў нумары гатэля было здзейснена па ўзаемнай згодзе. Першая версія абароны будавалася на тым, што Строс-Кана наогул не было ў Sofitel на момант злачынства.