Былы кіраўнік Віленскай паліцыі трапіўся на кантрабандзе з Беларусі

У аўтамабілі 57-гадовага экс-начальніка паліцыі VW Toureg мытнікі знайшлі каля 450 пачкаў цыгарэт. Кантрабанда была схаваная ў салоне і ў багажніку пад запасным колам. Сам аўтамабіль, як выявілася, належыць лізінгу банка SEB, паведамляе партал DELFI.

З гэтай нагоды суддзя Тадэвуш Валкоўскі ў пятніцу мусіў адкласці справу Калячуса, бо пра паседжанне не была паінфармаваная кампанія лізінгу, якой належыць аўтамабіль. Паводле закону, за кантрабанду машына мусіць быць канфіскаваная.

Былы кіраўнік Віленскай паліцыі праславіўся шэсць гадоў таму, калі ў яго сядзібу вазілі арыштаваных. Яны капалі ямы, чысцілі вадаём, абразалі дрэвы, высякалі кусты, калолі дровы і выконвалі іншыя працы.

Фота — DELFI