Былыя кіраўнікі Беларусі сабраліся разам — Кебіч, Дземянцей і іншыя
"Ветэраны беларускага ўраду" ў сераду наведалі прадпрыемствы і сацыяльныя аб'екты Брэсцкай вобласці.
Агулам у складзе дэлегацыі налічвалася 16 чалавек. Сярод іх — былыя прэм'еры Вячаслаў Кебіч (на здымку) і Сяргей Лінг, былы кіраўнік кампартыі БССР Анатоль Малафееў, былы старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей.
У Івацэвіцкім і Баранавіцкім раёнах былыя кіраўнікі наведалі некалькі прадпрыемстваў, між іншым, птушкафабрыку, пабывалі ў бальніцы, лядовым палацы і ў басейне.
БЕЛТА нагадвае, што папярэдняя паездка згаданых дзеячоў адбылася ў жніўні, калі яны падарожнічалі па Мінскай вобласці.