"Чалавек-павук" залез на самы высокі будынак Гаваны за 28 хвілін (фота)
Вышыня будынка гатэля Habana Libre складае 126 метраў, у ім 27 паверхаў.
Знакаміты заваёўнік хмарачосаў французскі скалалаз Ален Рабер, больш вядомы як "чалавек-павук", здзейсніў у панядзелак сваё першае ў бягучым годзе ўзыходжанне. Пры гэтым ён не выкарыстоўваў спецыяльнага абсталявання і страхоўкі. За незвычайным відовішчам каля будынка назіралі каля 2 тысяч мясцовых жыхароў і турыстаў, а таксама паліцыянты.
Узыходжанне было афіцыйна ўхвалена мясцовымі ўладамі. Дарэчы, на даху хмарачосу Рабер разгарнуў кубінскі сцяг.

Фота — РИА Новости, AFP