Нарвежскаму тэрарысту пагражае 21 год турмы
Андэрсу Берынгу Брэйвіку выставілі абвінавачанне ў здзяйсненні двух тэрактаў.
22 ліпеня ў моладзевым летніку на выспе Утоя ён застрэліў 84 чалавекі. На колькі гадзінаў раней у цэнтры нарвежскай сталіцы прагрымеў выбух, ахвярамі якога сталі яшчэ 7 чалавек. Брэйвіка абвінавачваюць у абодвух тэрактах, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле заяваў паліцыі, ён быў звязаны з крайне правым экстрэмізмам. За колькі дзён да тэракту 32-гадовы Андэрс Берынг Брэйвік у сваім Твітэры напісаў наступнае: “Адзін чалавек з верай па моцы роўны 100 тысячам, якія маюць выключна інтарэсы”. Гэта быў адзіны запіс у яго Твітэры, датаваны 17 ліпеня.