Чалы: Па той жа схеме, як "Белавію", Расія можа купіць і НПЗ
Эканаміст Сяргей Чалы адзначае, што расійскі капітал даўно адпрацаваў схему, па якой набывае прадпрыемствы ў сумежных краінах.
Як прыклад ён згадаў "малочныя войны", якія Расія вяла з Беларуссю і Украінай. Па словах эканаміста, Расія закрывае свой рынак для замежных вытворцаў пад нагодай спрэчкі гаспадарчых аб'ектаў або невыканання тэхнічнага рэгламенту. Пасля гэтага на прадпрыемства прыходзіць расійскі інвестар — і расійскі рынак адкрываецца для яго прадукцыі.
Чалы: "У прынцыпе, гэта дастаткова стандартная працэдура, даўно ўжо адпрацаваная. І наяўнасць акурат такіх крокаў на фоне таго, што ёсць нейкі "затык" з вылучэннем трэцяга траншу Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС... Хаця сам ён быў сфармуляваны Раісяй менавіта так, каб патрабаваць ад нас продажу прадпрыемстваў сумарна на 7,5 млрд долараў. за тры гады — пад выглядам таго, што гэта мера, якая дазволіць нам стабілізаваць макраэканамічнае становішча".