Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе без беларускіх заўзятараў

"Наколькі мне вядома, ніводнай турфірме не ўдалося сабраць аўтобус, — паведаміў  "Туризм и отдых" намдырэктара кампаніі "Туссон Вояж" Руслан Сегянюк. — Невялікая група нашых турыстаў паляціць у Славакію самалётам, яшчэ адна плануе паездку на мікрааўтобусе. Наогул цікавасць з боку кліентаў была вельмі вялікая. Да нас паступалі замовы ад прадпрыемстваў на арганізацыю карпаратыўных выездаў, заахвочвальных паездак. Як ні было шкада, ім давялося адмовіць".

Прычына — беларускія рублі, якія прапануюцца ў якасці аплаты, "у цяперашняй сітуацыі" канвертаваць у валюту па курсе Нацбанка немагчыма. "Тым больш што славакам грошы трэба было пераводзіць вельмі хутка — літаральна на працягу 3-5 дзён. У выніку паехаць на чэмпіянат свету па хакеі змаглі толькі турысты, у якіх на руках была валюта, а таксама людзі, якія куплялі гэтыя туры загадзя", — распавёў Сегянюк.