Чэмпіёнку свету адлічылі з нацыянальнай зборнай па велатрэку

Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, у аўторак ён падпісаў кантракт пра адлічэнне Вольгі Панарынай са зборнай Беларусі. Як кажа Шамко, ад 22 лютага неаднаразовая медалістка і чэмпіёнка свету і Еўропы не выходзіла на сувязь, яе тэлефоны былі адключаныя. 28 лютага выявілася, што яна разам з трэнерам Станіславам Салаўёвым знаходзіцца ў Турцыі.

Перад стартам чэмпіянату свету па велатрэку ў Мінску старшы трэнер зборнай Станіслаў Салаўёў заявіў, што Панарына не зможа выступіць на хатнім першынстве планеты. Прычынай ён назваў траўму галавы, атрыманую яшчэ перад лонданскай Алімпіядай-2012. Аднак, па словах міністра спорту, медычная камісія вынесла станоўчае рашэнне пра ўдзел Панарынай у турніры.

Нагадаем, што беларусы не заваявалі ніводнага медаля на чэмпіянаце свету па велатрэку. Неўзабаве пасля завяршэння турніру ў Мінску старшага трэнера жаночай зборнай Станіслава Салаўёва адправілі ў адстаўку.

Фота — ctv.by