Чэргі на памежным пераходзе "Кузніца-Брузгі" знікнуць у 2013 годзе?
Польска-беларускі аўтамабільны памежны пераход можа быць адрамантаваны цягам двух год.
Таксама адбудзецца яго мадэрнізацыя. Замест чатырох палосаў руху іх стане восем. Пры гэтым на выезд з Польшчы іх будзе больш — пяць. Гэта павінна прывесці да знікнення чэргаў на мяжы, паведамляе Kurier Poranny.
Кошт работ складзе больш за 9 мільёнаў злотых (каля 3 мільёнаў долараў). Грошы павінны паступіць з Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна. Аднак ці будзе падтрыманы гэты праект стане вядома толькі ў другой палове 2012 года.
Нагадаем, што 27 сакавіка на польскім баку мяжы кіроўцы грузавікоў заблакавалі пункт пропуску "Кузніца-Брузгі". Так яны пратэставалі супраць павольнага ажыццяўлення памежных працэдур.