Чэшскі інвестар, які знік з Віцебска, знайшоўся ва Украіне
Павел Гарадноў стварыў у беларускім горадзе авіякампанію "Вітавія", аднак ад траўня яе працаўнікі не атрымліваюць заробак.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", інвестар, які раптоўна знік, знайшоўся ва Украіне. У рэпартажы курскага інтэрнэт-тэлебачання паказалі ўдзельнікаў дэлегацыі Сумскай вобласці Украіны, якія прыехалі ў расійскі горад. На кандытарскай фабрыцы дэгуставаў цукеркі першы намеснік дырэктара міжнароднага аэрапорта Сумы... Павел Гарадноў.
Таксама высветлілася, што ў яго былі праблемы ў Чэхіі — паводле судовага рашэння збіраюцца прадаць офіс яго фірмы.