Cтаў вядомы канчатковы склад алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі

У лік 18 выбраных футбалістаў увайшлі:

брамнікі — Аляксандр Гутар (1989-га года нараджэння), Андрэй Шчарбакоў (1991) (абодва — БАТЭ, Барысаў);

абаронцы — Аляксей Казлоў (1989; "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Максім Вітус (1989; "Нёман", Гродна), Ігар Кузьмянок (1990; "Гомель"), Дзяніс Палякоў (1991; БАТЭ), Аляксей Гаўрыловіч (1990; "Нафтан", Наваполацк), Сяргей Паліцевіч (1990; "Дынама", Мінск);

паўабаронцы — Дзмітрый Бага (1990), Рэнан Брэсан (1988) (абодва — БАТЭ), Ілля Алексіевіч (1991; "Гомель"), Арцём Салавей (1990; "Тарпеда-БелАЗ"), Станіслаў Драгун (1988) ("Дынама"), Міхаіл Гардзяйчук (1989; "Белшына");

нападаючыя — Ягор Зубовіч (1989; "Нафтан"), Андрэй Варанкоў (1989; "Нёман"), Уладзімір Хвашчынскі (1990; "Брэст"), Сяргей Карніленка (1983; "Крылы Саветаў", Самара, Расія).

Капітанам зборнай на Алімпіядзе будзе Станіслаў Драгун.


Не трапілі ў асноўны спіс абаронцы Віталь Гайдучык і Алег Вераціла, нападаючы Максім Скавыш і брамнік Філіп Вайцеховіч. Яны застаюцца ў рэзерве.

БелаПАН нагадвае, што алімпійскі турнір пачнецца для беларускай зборнай 26 ліпеня матчам з Новай Зеландыяй. 29 ліпеня каманда Георгія Кандрацьева згуляе з бразільцамі, 1 жніўня — з Егіптам. У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з чатырох груп.

Фота — bymedia.net

Гл. таксама: Анатоль Капскі пра сітуацыю з Брэсанам: “Мы прыбралі свае амбіцыі”