Cёння ў Іўі святары на чале з арцыбіскупам згуляюць у футбол з міліцыянтамі

Як паведамляе Радыё Свабода, гульня пачнецца пасля набажэнства, прызначанага на 17-ю гадзіну. У ёй паўдзельнічае мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

4 сакавіка каталіцкі касцёл адзначае свята святога Казіміра, які лічыцца апекуном Гродзенскай дыяцэзіі, а ў беларускіх міліцыянтаў сёння прафесійнае свята.