Да Аляксандра Глеба клубы з канкрэтнымі прапановамі не звярталіся
Сам футбаліст працягвае аднаўляцца пасля траўмы.
У інтэрв'ю "Прессболу" Глеб паведаміў, што ў Мюнхене ён займаўся пад кіраўніцтвам трэнера-рэабілітолага Ціма Лобінгера. Па словах спартоўца, у яго з'явіліся выбуховая хуткасць і сіла ў нагах. Ён мяркуе, што будзе ў форме ўжо да адкрыцця студзеньскага трансфернага акна.
Нагадаем, што Глеб нядаўна развітаўся з "Вольфсбургам". У СМІ з'явіліся звесткі, што беларускім паўабаронцам цікавіцца англійскі клуб "Куінз Парк Рэйнджэрс". Адна футбаліст кажа, што да яго з прапановамі пераходу пакуль ніхто не звяртаўся.