Да канца года кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы вырасце ўдвая

Аб запаланаваным падаражанні паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў, інфармуе БелТА.

Шкуратаў растлумачыў, што ў адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам у Мінску ў гэтым годзе неабходна будзе павысіць тарыфы на праезд да ўзроўню 70-працэнтнага пакрыцця выдаткаў на перавозкі. У цяперашні час пасажыры аплачваюць толькі 35% ад сабекошту. Чыноўнік запэўніў, што рост коштаў на праезд будзе адбывацца паэтапна.

Нагадаем, што сёння адзін талончык на паезд у Мінску каўтуе 1300 рублёў. Гэты кошт быў усталяваны восенню мінулага году.