Да жаночага дня брэсцкія актывісткі абмеркавалі аборты

Актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Вельгас мяркуе: “Аборты чаму робяць? Таму што няправільна засцерагаліся або не засцерагаліся зусім.  Таму што немагчыма прабіцца да гінеколага. Сядзіш па паўдня, а з работы не адпускаюць.  Гэта агульнадзяржаўная праблема стаўлення да нас як да жанчын. Асветніцкай працы не вядуць, да гінеколага прыйдзеш — дык яна выпісвае таблеткі не тыя,  якія табе трэба, а першыя, якія ведае”.

У Брэсцкай вобласці летась на 100 родаў прыпала 17 абортаў. Гэта менш, чым у сярэднім па краіне (26 на 100), але ўсё ж занадта шмат. Абортам спрыяюць таксама  нетрываласць сем’яў, немагчымасць утрымліваць дзіця з-за беднасці. Таму  абмежавальныя меры маюць збольшага прапагандысцкі характар, трэба змагацца з прычынамі, казалі іншыя ўдзельніцы абмеркавання.