“Дабрачынная акцыя” для КДБ, міліцыянтаў і ратавальнікаў (фотафакт)

Днямі ў “Маладзечанскай газеце” з’явілася рэкламная абвестка пра тое, што ў адной з мясцовых цырульняў супрацоўнікі КДБ, МУС, МНС, а таксама медыцынскія работнікі могуць пастрыгчыся ўсяго за 10 тысяч рублёў. А вясельныя і вечаровыя прычоскі там робяць з саліднай зніжкай — ажно 50%.

Аўтар рэкламнай абвесткі пазначае, што гэта дабрачынная і бестэрміновая акцыя.