ДАІ Брэста рыхтуе праваслаўна-каталіцкія малебны на Дзень памяці ахвяр ДТЗ

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук.

Сахарчук: "20 кастрычніка просім праваслаўную царкву Брэстчыны правесці малебны. У каталіцкую таксама шлем зварот. Таксама ўпершыню пройдзе Марафон памяці ахвяраў ДТЗ. Збярэм усіх удзельнікаў дарожнага руху: і пешаходаў, і аўтамабілістаў, і матацыклістаў, і раварыстаў. У Брэсцкай крэпасці пасля малебна ўскладваем кветкі і потым арганізаванай калонай рушым цэнтральнымі вуліцамі Брэста".

Да малебнаў могуць далучыцца ўсе канфесіі, кажа Сахарчук.