ДАІ Украіны назвала меркаванага вінаватага ў ДТЗ з беларускім аўтобусам
У ім пацярпелі 43 грамадзяніна Беларусі.
Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце ДАІ МУС Украіны, устаноўлена, што аварыю справакаваў кіроўца аўтамабіля Ford Transit. Падчас абгону ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе пратараніў беларускі аўтобус.
Ад удару апошні выехаў на паласу сустрэчнага руху і там сутыкнуўся з іншым аўтамабілем Ford Transit, пасля чаго перавярнуўся на левы бок. Канчаткова прычыны і акалічнасці ДТЗ назаве следства.
Нагадаем, што аварыя, у якой пацярпелі беларускія грамадзяне, адбылося позна вечарам 21 ліпеня. Загінулых няма, 29 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці трапілі ў шпіталі.