Дакументы па стварэнні ЕЎРАНЭСТ падпішуць без удзелу Беларусі

Як заявіў сёння ў Мінску журналістам кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў ЕЎРАНЭСТ Алі Гусейнаў, "Наколькі я паінфармаваны, пытанне аб Беларусі не прадугледжана нават у статутных дакументах".

Ён растлумачыў, што "новы рэгламент змяшчае новы элемент: прысутнічаць у ЕЎРАНЭСТ можа краіна, выбары ў якой адпавядаюць стандартам АБСЕ". Паколькі АБСЕ не прызнала прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, то краіна аўтаматычна пазбаўляецца права ўдзельнічаць у ЕЎРАНЭСТ.

Пры гэтым, па словах Алі Гусейнава, еўрапарламентарыі не ўлічвалі меркаванне парламентарыяў краін-партнёраў, у тым ліку з Азербайджана.

Ён прапанаваў усім краінам-партнёрам аб'яднаць намаганні і выказаць дакладнае меркаванне на карысць паўнапраўнай прысутнасці Беларусі ў ЕЎРАНЭСТ, перадае БЕЛТА.