Дальнабойшчыка шукалі два гады, яго затрымалі пасля вяртання з Італіі

Заяву ў міліцыю падалі сваякі мужчыны, якія нічога не ведалі пра яго месцазнаходжанне. Арыентыроўкі былі разасланыя ва ўсе аддзелы ўнутраных спраў. Таму, калі "зніклы" 20 кастрычніка прыляцеў у Мінск самалётам з Італіі, у аэрапорце ён быў затрыманы міліцыяй.

Як паведамляе БЕЛТА, мужчына нічога не ведаў пра тое, што яго хтосьці шукае. Больш за 10 гадоў ён працаваў у Заходняй Еўропе, апошнім часам — дальнабойшчыкам у фірме з Партугаліі. Сёлета беларус вырашыў вярнуцца на радзіму. Міліцыянты перадалі мужчыну яго сястры, якая прыехала за ім у аэрапорт.

Фота — bymedia.net