Дапамога па беспрацоўі у Мінску складае прыкладна 10 еўра
Альбо 84 тысячы беларускіх рублёў.
Як паведамілі БелаПАН у Мінгарвыканкама, сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў чэрвені склаў 84 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі складае 255 тысяч рублёў.
Дададзім, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 ліпеня 2011 г. склаў 0,3%.