Дарашкевіч: на "Прэс-фота Беларусі" прыйшла рэкордная колькасць заявак

Вось што распавяла Еўрарадыё адна з арганізатарак конкурса Юлія Дарашкевіч:
130305_daraszkievicz.mp3
"Конкурс "Прэс-фота Беларусі" праводзіцца чацвёрты раз, чацвёрты год і сёлета мы атрымалі рэкордную колькасць заявак ад беларускіх фатографаў. Іх 114. Для параўнання — у мінулым годзе было 90. І агулам — гэта 2,5 тысячы здымкаў".

Паводле слоў Дарашкевіч, сёлета ўзрост удзельнікаў складае ад 19 да 65 гадоў. Такой вялікай разбежкі ва ўзросце яшчэ не было.

Нагадаем, вынікі "Прэс-фота Беларусі" звычайна падводзяцца ў першых днях траўня. Сёлета партнёрам арганізатараў выступае Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, які спансуе прыз для атрымальніка гран-пры.