Дарожная аварыя пад Добрушам: загінула 23-гадовая пасажырка
Здарэнне адбылося ўначы 9 сакавіка каля вёскі Ларышчава.
Аўтамабіль “Пежо” пад кіраваннем 24-гадовага гамяльчаніна з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ загінула 23-гадовая жонка кіроўцы, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку.
Яшчэ адзін пасажыр — 20-гадовы хлопец — змешчаны ў лякарню, інфармуе БелаПАН.