Дэпутат Дзярждумы лічыць выказванні Лукашэнкі аб прэсе некарэктнымі
"Няслушнымі і некарэктнымі" назваў дэпутат расійскай Дзярждумы Франц Клінцэвіч выказванні Аляксандра Лукашэнкі аб прэсе.
На яго думку, перадае БелаПАН, такія выказванні звязаныя з беларускім менталітэтам. Клінцэвіч адзначыў, што ў Беларусі сёння не прынята весці журналісцкую размову адкрыта, а ў Расіі гэта норма.
Нагадаем, 27 траўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зачыніць шэраг сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку расійскіх. Кіраўнік краіны абвінаваціў іх у нагнятанні ажыятажнага попыту на валюту і тавары.
Таксама варта адзначыць, што Клінцэвіч працяглы час узначальваў нацыянальна-культурную аўтаномію "Беларусы Расіі".