Дэпутатам Санкт-Пецярбурга забаранілі хадзіць на працу ў калготах у сетачку
Заканадаўчы сход Пецярбурга прыняў папраўку ў рэгламент, якая ўводзіць дресс-код для парламентарыяў.
Забараніць дэпутатам хадзіць на працу ў шлапаках і правакацыйных калготах прапанаваў народны абраннік ад "Адзінай Расіі" Сяргей Нікешын. Дэпутат заявіў, што некаторыя дазваляюць сабе апранацца не ў дзелавым стылі, абражаючы погляды астатніх.
Ініцыятыву адзінароса падтрымаў спікер Вячаслаў Макараў. “Калі вы каго-небудзь сустрэнеце ў калготах у сетачку ці яшчэ ў чым-небудзь такім На неўскім праспекце, дык вы адразу думаеце, каго вы сустрэлі?” — цытуе Макарава сайт www.neva24.ru.
Пасля такой прамовы праект адразу ж сабраў парламенцкую большасць.
Фота: www.neva24.ru.