Дэпутатаў расійскай Дзярждумы абавязалі спаць на рыпучых беларускіх ложках

Парламентарыі ўспрынялі новаўвядзенне негатыўна. Яны скардзяцца на тое, што шафы развальваюцца, а беларускія канапы моцна рыпяць, адзначае газета "Известия".

Кіраўнік упраўлення па эксплуатацыі жылога фонду Мікалай Васільеў кажа, што работнікі структуры адмаўляюцца вывозіць з дэпутацкіх кватэраў старую мэблю. Яны спасылаюцца на тое, што бясконцыя пераезды наносяць страты дзяржаўнай маёмасці: мэблю даводзіцца то збіраць, то разбіраць.

Паведамляецца, што больш за 20 парламентароў пасля ўлазінаў у службовыя кватэры закупілі новыя канапы, шафы і ложкі. Прадстаўнік думскага камітэта па рэгламенце Уладзімір Пазднякоў паабяцаў пагаварыць з думцамі наконт парадку ў службовым памяшканні.

Фота — ria.ru