Для алімпійцаў набылі рэкордную колькасць прэзерватываў
Высветлілася, што спартсмены на гульнях у Лондане ахвотна займаюцца сэксам.
Адмыслова для жыхароў Алімпійскай вёскі (а іх больш за 10 тысяч) купілі 150 тысяч прэзерватываў. Гэта рэкорд — на ранейшых Алімпійскіх гульнях нічога падобнага не было, паведамляе "Прессбол".
Футбалістка зборнай ЗША Хоп Сола кажа, што ў Алімпійскай вёсцы "шмат сэксу". "Я бачыла, як людзі, не хаваючыся, займаюцца сэксам. На траве, паміж будынкамі", — распавяла яна.