Долар патаннеў на 100 рублёў, а еўра падаражэла на 50
Такія вынікі другога дня таргоў на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы.
Як перадае Радыё "Свабода", курс долара ЗША ўсталяваны на ўзроўні 8500. Учора па выніках першых таргоў ён складаў 8600 рублёў. Курс еўра па выніках сённяшніх таргоў склаў 12 150 беларускіх рублёў супраць учорашніх 12 100.