Домрачава трапіла ў дзясятку біятланістак з самымі высокімі прызавымі
За мінулы сезон яна зарабіла 86350 еўра.
Беларуская зорка па гэтым паказчыку наблізілася да тых біятланістак, якія зарабляюць больш за 100 тысяч еўра. Перамога ў Халменколене, срэбны медаль чэмпіянату свету ў Ханты-Мансійску і іншыя подыумы ўзбагацілі Домрачаву так, што яна па колькасці прызавых саступае толькі пяці біятланісткам планеты.
Першую тройку гэтага імправізаванага рэйтынгу, складзенага парталам sports.ru, займаюць Магдалена Нойнер (132550 еўра), Тура Бергер (123750 еўра) і Андрэа Хенкель (122850). Рэйтынг складаўся толькі з улікам прызавых, атрыманых за занятыя месцы на спаборніцтвах. Выплаты ад федэрацый біятлону, а таксама прыбыткі ад рэкламы не улічваліся. Гэтая інфармацыя не заўсёды даступная для журналістаў.