Домрачава выйграла срэбра ў спрынце ў нарвежскім Холменколене

Жаночы спрынт на 7,5 кіламетраў выйграла немка Магдалена Нойнер, якая адстралялася бездакорна. Беларуска Дар'я Домрачава прайграла пераможцы 38,2 секунды, на двух агнявых рубяжах яна зрабіла адзін промах. Трэцяе месца ў нарвежкі Торы Бергер.