Дональд Туск абвінаваціў Еўропу ва ўжыванні двайных стандартаў

Туск абвінаваціў Еўропу ва ўжыванні двайных стандартаў, у двудушным стаўленні да пытання абароны правоў чалавека ў розных краінах, перадае Guardian.

"Мы мусім як бы там ні было пазбягаць гэтай двухсэнсоўнасці, адчування таго, што Еўропа рэагуе толькі ў тым выпадку, калі ёй гэта зручна, або там, дзе ёсць нафта", — заявіў кіраўнік польскага ўрада.

"Калі мы хочам абараняць людзей ад дыктатараў або рэпрэсій, або катаванняў, ці не падаецца вам, што гэтае правіла неабходна зрабіць універсальным, каб у выніку мы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі мы будзем рабіць гэта толькі тады, калі гэта зручна, выгадна і бяспечна?" — пытаецца Дональд Туск.

Тым не менш, Туск адзначыў, што Еўрасаюз выбудаваў правільную палітыку ў адносінах да ўрада Беларусі. "Мы бачым вельмі эфектыўныя спосабы барацьбы з дыктатарам, вайскоўцамі і спецслужбамі. Любы, хто бываў у Беларусі пяць гадоў таму і прыехаў сюды сёння, ведае, колькі непрыемнасцяў зараз дастаўляе народ дыктатару".