Донары ў Малдове папаўняюць сілы з дапамогай беларускай згушчонкі

Акрамя згушчонкі донары атрымоўваюць сокі, шакалад, кансервы і іншыя прадукты. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве аховы здароўя Малдовы, беларуская згушчонка ўключана ў прадуктовы набор для донараў, паколькі гэта натуральны, высакаякасны прадукт, вельмі карысны для больш хуткага і паўнавартаснага аднаўлення складу крыві.