Два 20-гадовыя пінчукі спрабавалі скрасці тэлефонны кабель

Злодзеі з адмысловага калодзежа спрабавалі скрасці амаль 90 метраў тэлефоннага кабеля. Зламыснікаў затрымалі супрацоўнікі Дэпартаменту аховы. Пінскі філіял “Белтэлекама” ацаніў нанесеную шкоду ў больш чым 7,5 мільёнаў рублёў. Міліцыянты пачалі крымінальную справу.