Двух брэстаўчан жорстка збілі неафашысты

У выніку здарэння, якое адбылося тыдзень таму, абодва трапілі ў лякарню са шматлікімі пабоямі і колата-рэзанымі раненнямі. Хуліганаў затрымалі. Імі апынуліся непрацоўныя маладыя хлопцы, а таксама індывідуальны прадпрымальнік. Усе яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "асабліва злоснае хуліганства", піша газета “Заря”.

Гэтая навіна абляцела ўсе брэсцкія інфармацыйныя сайты. З каментароў у інтэрнэце сталі вядомы новыя падрабязнасці. Затрыманыя, між іншага, былі ультраправымі фанатамі ФК "Дынама Брэст". У той вечар яны гналіся за школьнікамі-антыфашыстамі. Двое мінакоў зрабілі ім заўвагу, за што і паплаціліся збіццём.