Два пружанцы скралі за ноч 150 чыгунных кратак з "ліўнёўкі"
"Ахвярай" прадпрымальных маладзёнаў стала кармавая база "Трухановічы" ад калгаса "Жураўлінае".
Як паведамляе БелаПАН, 23-гадовы і 22-гадовы вяскоўцы прыехалі на аўтамабілі з прычэпам на тэрыторыю кармавой базы. З адной ліўневай каналізацыі яны знялі ўсе чыгунныя краткі. Агулам здабычай зламыснікаў сталі 155 такіх кратак. Саўдзельнікі вывезлі іх за чатыры разы і схавалі ў двары аднаго з іх. Крадзенае меліся здаць у пункт прыёму металалому.
Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу за крадзеж. Агульная шкода гаспадарцы ацэньваецца больш як у 12 мільёнаў рублёў.
Фота — tatar-inform.ru