Двое п’яных мінчукоў спынілі трамвай і збілі вагонаважатага
За гэтую прыгоду на іх завялі крымінальную справу.
Маладыя людзі, у крыві якіх пасля знайшлі каля 3 праміле алкаголю, хацелі тэрмінова сесці на трамвай у раёне Старавіленскага тракту, каб даехаць да Палаца дзяцей і моладзі. Дзеля гэтага яны выйшлі на рэйкі і спынілі трамвай паміж прыпынкамі. Затым яны збілі абуранага іх паводзінамі вагонаважатага, а таксама мінака, што ўмяшаўся ў канфлікт.
Абодва затрыманыя ўжо маюць судзімасць, паведамляе БелаПАН.