“Дынама-Мінск” на выязным матчы збярэ рэкордную колькасць фанатаў

Толькі з Мінска на 4 аўтобусах выпраўляецца 200 чалавек — менавіта столькі здольны змясціць гасцявы сектар на арэне падмаскоўнага “Віцязя”. Нягледзячы на павышаны попыт, фан-клуб “зуброў” вымушаны фармаваць колькасць заўзятараў, зыходзячы менавіта з гэтай лічбы. Хоць ахвочых падтрымаць дынамаўцаў яўна болей.

Апроч таго, на матчы КХЛ у суботу 22 кастрычніка чакаюць дзясяткі фанатаў мінчан з Масквы і Падмаскоўя.

Фота: forum.hcdinamo.by