Дырэктар ФК "Дняпро": дзіка, калі футбалісты месяцамі не бачаць заробку
Мікалай Уласенка ў інтэрв'ю "Прессболу" распавёў пра сённяшні стан магілёўскага клуба, які вярнуўся ў вышэйшую лігу.
Паводле яго словаў, ранейшыя фінансавыя цяжкасці ўжо ў мінулым. "Гэта дзіка, калі футбалісты і трэнеры, персанал не атрымліваюць заробак месяцамі", — кажа дырэктар "Дняпра". Уласенка адзначае, што цяпер запазычанасці ў клуба няма, застаецца толькі да канца месяца разлічыцца з футбалістамі па прэміяльных за мінулы год.
Гадавы бюджэт каманды сёлета складзе каля 30 мільярдаў рублёў — амаль 3,5 млн долараў.