Дырэктар ФК “Хваля-Пінск” звярнуўся з адкрытым лістом да заўзятараў
На афіцыйным сайце футбольнага клуба з’явіўся “ліст адчаю”.
Яго падпісаў Міхаіл Шаламіцкі, які зараз працуе дырэктарам клуба. У сваім звароце галоўны пінскі футбаліст запэўнівае, што ён і галоўны трэнер Сяргей Шульжык назло нядобрасумленным заўзятарам не сыйдуць з клубу. Дырэктар наракае на катастрафічны фінансавы стан “Хвалі” і дзіўнае судзейства супраць ягонай каманды ў апошняй гульні чэмпіянату. Нагадаем, што тады пінчукі прапусцілі 8 галоў ад ФК “Бяроза-2010”.
Цяпер футбольны клуб “Хваля” займае 11-ы радок турнірнай табліцы чэмпіянату. Пінчукі рыхтуюцца да гульні ў кубкавым матчы з мінскім “Дынама”, які адбудзецца 26 верасня ў Мінску.