Дырэктара сталічнай фірмы падазраюць у крадзяжы з аўтамабіля

У гэты момант дырэктар, заўважыў у салоне чужой машыны партфель і жаночую сумку. Ён іх забраў і з'ехаў на сваім аўтамабілі. Пазней ён забраў усё каштоўнае (3 мабільных тэлефоны, 4 мільёны рублёў і дакументы), а партфель і сумку выкінуў.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, на след зламысніка ўдалося выйсці даволі хутка. Падчас ператрусу ў яго кватэры знайшлі скрадзеныя мабільнікі. Распачатая крымінальная справа.

Паведамляецца, што раней 30-гадовы дырэктар фірмы быў асуджаны за незаконны абарот наркотыкаў.