Дырэктару драгічынскага завода прадалі кватэру за 38% ад яе кошту

Як перадае БелаПАН, жанчыну падазраюць у прычыненні шкоды прадпрыемству на амаль на 70 мільёнаў рублёў. Міліцыянты кажуць, што ў красавіку 2011 года 54-гадовая работніца заводу, скарыстаўшы паўнамоцтвы кіраўніцы назіральнай рады, асабіста вырашыла прадаць трохпакаёвую кватэру, якая была на балансе заводу. Дырэктару заводу кватэра дасталася за 41 млн рублёў, хаця ацэначны кошт яе на той момант складаў больш за 109 млн рублёў.

Махінацыю выявіла праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці заводу. Кватэру ўжо вярнулі прадпрыемству.