Дзеля будаўніцтва хоспіса ў Магілёве хочуць знесці дарэвалюцыйны будынак

Грамадскія слуханні з гэтай нагоды мусяць адбыцца 30 траўня, паведамляе gorad.by.

Таварыства беларускай мовы і Таварыства аховы помнікаў ужо накіравалі адкрыты ліст у гарвыканкам. Яны просяць унесці будынак па вуліцы Лепяшынскага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Актывісты спасылаюцца на тое, што ў горадзе засталося не так шмат помнікаў архітэктуры.

У спіс будынкаў Магілёва, якія знаходзяцца пад аховай закона, уключаныя 55 аб’ектаў. Яшчэ 105 старых дамоў не маюць такой катэгорыі. Будынак, які хочуць знесці, адносіцца да ўзору грамадзянскай архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Фота — formats.by