Дзень беларускай мовы адзначылі ў Кіеве (фота)

Пры гэтым на ёй школьнікі вырашылі звярнуць увагу не на ўкраінскую мову, а на беларускую. Вучні 7-11 класаў прадставілі сваю мультымедыйную прэзентацыю па Беларусі, праспявалі беларускія народныя песні, прачыталі вершы беларускіх класікаў.

На вечарыне выступілі беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, старшыня руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык, малады тэатральны рэжысёр і паэт Андрэй Ігнатчык.

Напрыканцы імпрэзы былі агульныя фотаздымкі пад нацыянальнымі сцягамі Беларусі і Украіны. Пасля вечарыны адбылася прэс-канферэнцыя па праблемах беларускай мовы.