Дзень Перамогі ў Мінску адсвяткавалі каля 370 тысяч чалавек

Як інфармуе БелаПАН, найбольшая колькасць адпачывальнікаў назіралася ў парку Перамогі — каля 15 тысяч чалавек. Таксама шмат народу было ў парках Горкага і Чалюскінцаў — прыкладна па 10 тысяч.

Увечары ў шасці месцах горада адбыўся салют. Найбольш гледачоў назірала за ім у парку Перамогі. Па словах міліцыянтаў, тут было каля 95 тысяч чалавек.