Дзеці са шматдзетных сямей атрымаюць зніжкі на атракцыёны Мінска
Ужо з пачатку жніўня яны змогуць плаціць за забавы ў сталічных парках нават на чвэрць менш.
Зніжка будзе дзейнічаць пры наведванні дзіцячых атракцыёнаў у парках імя Горкага, Чалюскінцаў і 50-годдзя Кастрычніка. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.
Памеры зніжкі на кожны атракцыён розныя. Умовы іх прадастаўлення можна ўдакладніць
ў касах паркаў.