Дзве школьніцы з Брэстчыны выйгралі паездку восенню ў Швецыю

Пераможцаў вызначылі “ўжывую” — 14 фіналістаў чыталі вершы ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі, а журы іх ацэньвала адразу пасля выступу. Агулам даслалі на конкурс свае творы 182 маладыя аўтары з Брэстчыны. Аднолькавую суму балаў набралі Дар’я Пыж’янава з Белаазёрска і Вераніка Сідарук з Брэста.

Пакуль доўжыўся конкурс, міжнародная каманда літаратараў, у складзе якой Святлана Алексіевіч і Алесь Разанаў,  пабывала ў Навагрудку і Бярозе.

На здымку: Пераможцы з шведскай арганізатаркай Марыяй Сёдэрберг.