Дзяржаўныя прадпрыемствы не прыносяць вялікіх прыбыткаў

"Сёння не кожнае прадпрыемства можа пахваліцца высокімі дывідэндамі", — адзначыла Жарнасек. Яна заявіла, што з 800 акцыянерных таварыстваў, якія маюць дзяржаўныя акцыі, у 2010 годзе больш за 300 не выплачвалі дывідэнды. Аднак кіраўнік фонда запэўніла: "Ёсць акцыянерныя таварыствы, якія выплачваюць высокія дывідэнды на адну акцыю — па 10 тысяч беларускіх рублёў або нават па 100 тысяч беларускіх рублёў". "Трэба імкнуцца, каб такіх прадпрыемстваў было болей", — заклікала Жарнасек.