Дзярждэп ЗША: Дзеянні ўладаў Беларусі паглыбляюць самаізаляцыю
Злучаныя Штаты засмучаныя рашэннем беларускіх уладаў адклікаць пастаяннага прадстаўніка пры Еўрасаюзе і амбасадара ў Польшчы.
А таксама патрабаваннем ад'езду кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і польскага амбасадара. Пра гэта гаворыцца ў заяве выконваючага абавязкі афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША Марка Тонера.
У ёй адзначаецца, што "гэтыя дзеянні, як і выгнанне ў 2008 годзе амерыканскага амбасадара ў Беларусі і закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску ў сакавіку 2011 года, толькі паглыбляюць самаізаляцыю Беларусі".
"ЗША звярнулі ўвагу на заяву кіраўніцы дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан, якая аб'явіла аб тым, што ўсе амбасадары краін-сябраў ЕС будуць адкліканы ў свае сталіцы для кансультацый, на знак салідарнасці і адзінства. ЗША падтрымліваюць нашых партнёраў і далучаецца да іх, заклікаючы Беларусь спыніць падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі", — цытуе словы Тонера РІА "Новости".
Фота: n1.by