Дзярждэпартамент ЗША: Лідараў расійскай апазіцыі не пускаюць на мітынг
ЗША глыбока заклапочаныя пераследам прадстаўнікоў расійскай апазіцыі напярэдадні запланаванай на 12 чэрвеня вулічнай акцыі "Марш мільёнаў".
Афіцыйная прадстаўніца дзярждэпартамента ЗША Вікторыя Нуланд прыгадала ператрусы ў лідараў апазіцыі, арышты па справе аб "масавых беспарадках" і новы закон, які ўводзіць "дыспрапарцыйныя штрафы за парушэнне правілаў правядзення дэманстрацыяў".
"Усе гэты меры падымаюць шэраг сурёзных пытанняў аб суб'ектыўным выкарыстанні правапрымянення для наступу на свабоду слова і свабоду сходаў", — цытуе словы прадстаўніцы амерыканскага знешнепалітычнага ведамства "Голас Амерыкі".
Нагадаем, напярэдадні расійскія сілавікі правялі ператрусы ў кватэрах лідараў вулічных пратэстаў ды выклікалі іх на сёння ў Следчы камітэт.
На здымку: Кватэра вядомага блогера Аляксея Навальнага пасля 12-гадзіннага ператруса. Фота — з сацыяльных сетак.